«Белінвестбанк» адмяніў ліміт на зняцце наяўных пасля абурэння беларусаў


З 13 траўня за зняцце больш за 5000 рублёў у банкаматах «Белінвестбанку» яго ж кліенты павінны былі плаціць камісію, таксама аплата налічвалася і за прагляд балансу больш за тры разы ў месяц. Але камісію так і не ўвялі. Праўда, кліентам пра гэта банк паведаміў досыць дзіўным чынам, піша «Онлайнер».

«Так, сапраўды, было прынята такое рашэнне. Камісія не ўводзілася», – адзначылі ў кол-цэнтры банка.

На пытанне, як пра гэта маглі даведацца кліенты, адказалі нечакана.

«Глядзіце навіна за 11 траўня пад загалоўкам «Курс на развіццё каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання і сістэмы безнаяўных разлікаў».

І сапраўды, напрыканцы паведамлення банку ёсць абзац: «Мы ўважліва ставімся да пажаданняў нашых кліентаў і ўлічваем іх заўвагі, якія датычацца выгоды і даступнасці паслугаў банку, а таксама ступень гатовасці да выкарыстання сучасных сэрвісаў і тэхналогіяў. Таму адмененыя рашэння Камітэту па кіраванні актывамі і пасівамі ААТ «Белінвестбанк» ад 25 красавіка 2019 года № 53, якія тычацца зняцця наяўных грашовых сродкаў у банкаматах, а таксама прагляду балансу карткі».

23 красавіка банк вырашыў увесці камісію за зняцце цягам дня больш за 500 рублёў, а за месяц больш за 1500 рублёў. Камісія за зняцце ў банкаматах банку для кліентаў склала б 0,5 % ад сумы, але не менш за 2 беларускія рублі. А ў аддзяленнях банка – 0,5 % і 50 капеек.

Ужо 25 красавіка стала вядома, што ліміты павялічылі і з 13 траўня без збірання камісіі максімальная сума для зняцця наяўных у банкаматах банку і партнёраў будзе складаць 5000 рублёў у месяц. На той момант камісію за прагляд балансу ў банкаматах пакінулі.

Hавiны
Электронныя грошы замяняюць наяўныя
2019.02.07 07:04

СК belsat.eu

Стужка навінаў