«Белавія» спыняе палёты над Іранам

Ратаўнікі на месцы падзення самалёта каля Тэгерану. Фота: WANA NEWS AGENCY / Reuters / Forum

Авіякампанія «Белавія» пасля падзення каля Тэгерану самалёта «Міжнародных авіялініяў Украіны» (МАУ) спыняе палёты над Іранам ды Іракам. Пра гэта паведамляе TUT.by.

Цяпер «Белавія» ладзіць чартарны рэйс Менск-Дубай, які лятае раз на тыдзень праз Іран. Наступны рэйс, запланаваны на 10 студзеня, будзе аблятаць і Іран, і Ірак.

Расавіяцыя таксама рэкамендуе расейскім авіякампаніям не выкарыстоўваць паветраную прастору Ірану, Іраку, Персідскага і Аманскага заліваў, перадае РИА «Новости».

З 9 студзеня палёты і Іран спыняе Украіна.

Авіякатастрофа пад Тэгеранам – галоўнае пра крушэнне ўкраінскага самалёта

Украінскі пасажырскі самалёт упаў ля тэгеранскага аэрапорту. Усяго, па дадзеным МЗС Украіны, загінулі 176 чалавек.

За некалькі гадзін да гэтага іранскія вайскоўцы выпусцілі па амерыканскіх базах у Іраку балістычныя ракеты.

МГ belsat.eu

Hавiны