«Белавія» прыпыняе пералёты ў Мілан


З 12 сакавіка да 3 красавіка бягучага году «Белавія» прыпыняе выкананне рэйсаў па маршруце Менск-Мілан-Менск. Прыпыненне авіязносінаў звязанае з каранцінам, які ўлады Італіі ўвялі праз каронавірус, паведамляе прэсавая служба «Белавія».

Беларускі авіяперавознік адзначае, што падарожнікі, якія аформілі білеты на пералёт з 12 сакавіка да 3 красавіка, могуць атрымаць зварот коштаў білетаў або перанесці пералёт да 31 траўня бягучага году.

Hавiны
16 мільёнаў у зоне каранціну. Жыхарка Венецыі пра тое, як каронавірус змяняе Італію
2020.03.09 13:43

Улады Італіі да 3 красавіка ўвялі каранцін па поўначы краіны. Уезд і выезд з рэгіёнаў магчымы толькі паводле паважных прычынаў. Такім чынам кіраўніцтва Італіі спадзяецца стрымаць распаўсюд інфекцыі. Па колькасці інфікаваных на каронавірус Італія займае першае месца ў Еўропе.

Hавiны
У Беларусі пацвердзіліся тры новыя выпадкі каронавіруса
2020.03.10 10:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў