«Белавія» аднаўляе палёты ва Украіну


«Белавія» паведаміла на сваёй афіцыйнай старонцы ў Фэйсбуку, што ад 15 чэрвеня аднаўляюцца палёты ва Украіну.

«З 15 чэрвеня мы аднаўляем выкананне рэгулярных рэйсаў з Менску ў Кіеў, Львоў, Адэсу і Харкаў», – паведамілі ў авіякампаніі.

«Белавія» нагадвае, што ўсіх пасажыраў па прылёце чакае 14-дзённая самаізаляцыя. Таксама трэба абавязкова мець медычную страхоўку, якая пакрывае лячэнне ад COVID-19. Прычым у транзітнай зоне набыць страхоўку немагчыма – пра гэта варта паклапаціцца загадзя.

Аб’ектыў
З ізаляцыі – у марскую хвалю. Першы чартэр даставіў беларусаў у Албанію
2020.06.12 22:46

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў