«Белавія» абвесціла пра зніжкі на пералёты ў Расею


«Белавія» праводзіць акцыю для сваіх пасажыраў. На сайце кампаніі цягам аднаго дня – 14 сакавіка, можна набыць квіткі на прамыя рэйсы ў Сочы, Ніжні Ноўгарад, Маскву і Ларнаку за 25 еўраў у абодва бакі. Перыяд падарожжа – з 15 сакавіка па 14 красавіка.

Тарыфы «прома» на сайце авіяперавозніка падсвечаныя зялёным колерам і пазначаныя васільком – фірмовым знакам Белавія.

Кошт квіткоў у Маскву складае ад 25 еўраў у аэрапорт Жукоўскі, або 34 еўраў у Дамадзедава, у Ніжні Ноўгарад – 50 еўра. Кошты пазначаны на пералёты ў абодва бакі, у кошты таксама ўваходзіць харчаванне, багаж і ручная паклажа. Колькасць месцаў абмежавана.

Hавiны
«Белавія» ладзіць акцыю для трансферных пасажыраў
2019.03.05 09:26

СК, belsat.eu

Стужка навінаў