«Белаўтадар» падпісаў буйны кантракт на будаўніцтва трасы ў Ровенскай вобласці


Беларускія дарожнікі пабудуюць у Ровенскай вобласці новую трасу. Сума кантракту – больш за 30 мільёнаў долараў.

«Гэты дагавор на будаўніцтва новага ўчастка аўтадарогі ў Ровенскай вобласці, які стане часткай будучага праекта «Паўночны абыход Ровенскай вобласці», заключаны паміж Службай аўтамабільных дарог у Ровенскай вобласці і ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 2, Гомель», што ўваходзіць у склад холдынгу «Белаўтадар», – адзначаецца ў паведамленні «Белаўтадар-Украіна» ў «Facebook».

Беларусы перамаглі ў тэндары на будаўніцтва трасы, абышоўшы турэцкую фірму «Onur» і азербайджанскую кампанію «Evrascon». Гэта быў адзін з найбуйнейшых тэндараў у Ровенскай вобласці.

Падпісанне кантракту. Фота – facebook.com/belautodor.ua

Сума кантракту склала 745 мільёнаў 999 тысяч грыўняў (больш за 30 млн. долараў). У «Белаўтадоры» адзначаюць, што гэтая сума амаль на 10% менш, чым кошт, прадугледжаны тэндарнай дакументацыяй.

«Такім чынам, беларускія дарожнікі зэканомяць для ўкраінскага бюджэту амаль 80 мільёнаў грыўняў», – сцвярджаюць у кампаніі.

Сёлета плануецца пачаць будаўніцтва 6-кіламетровай асфальтаванай дарогі, якая будзе мець дзве паласы ў кожны бок. Будаўніцтва будзе працягвацца да канца 2020 года.

Hавiны
«Час абраў нас разбіраць завалы». Як Зяленскі з Лукашэнкам сустракаліся ў Жытоміры
2019.10.04 20:11

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў