Беларусы ЗША правялі чарнобыльскі мітынг перад будынкам ААН


26 красавіка перад будынкам штаб кватэры Арганізацыі аб’яднаных нацый на Мангэтане ў Нью-Ёрку беларусы ЗША правялі мітынг, прысвечаны 33-ім угодкам Чарнобыльскай катастрофы. Пра гэта паведаміў у «Facebook’у» Вадзім Васільеў з Філадэльфіі.

26 красавіка 2019 года,перад будынкам штаб- кватэры Аб’яднаных Нацый на Мангэтане ў Нью-Ёрку прайшоў мітынг, прысвечаны…

Opublikowany przez Vadzima Vasilyeu Piątek, 26 kwietnia 2019

Паводле яго, мітынг прайшоў на знак салідарнасці і падтрымання для беларусаў, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС і дасюль вымушаны сутыкацца з яе наступствамі, а таксама на знак пратэсту супраць абыякавасці ўладаў Беларусі да наступстваў катастрофы.

Удзельнікі акцыі трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама плакаты з надпісамі «Астравецкая АЭС – небяспека для Беларусі», «Стоп радыяцыйны генацыд у Беларусі», «Заўтра будзе запозна», «Стоп Лука» ды іншыя.

Акцыя ў Нью-Ёрку.
Фота: facebook.com/vadzim.vasilyeu

МГ belsat.eu

Стужка навінаў