Беларусы змогуць атрымаць ID-карты ўжо ў пачатку наступнага года


Падрабязны ўзор ID-карты пакажуць ужо сёлета.

Каштаваць карта будзе адну базавую, што на сёння складае 24.5 рублі рублі. Урад плануе, што дакументам будуць карыстацца ўнутры краіны, а для паездак за мяжу трэба будзе памяняць звычайны пашпарт на біяметрычны.

Такі пашпарт дазволіць беларусам хутчэй праходзіць мяжу і наблізіць да спрашчэння візавага рэжыму з краінамі Шэнгену.

Пра гэта журналістам распавёў старшыня Дэпартаменту грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун. ID-карты маюць зрабіцца паўнавартасным сродкам ідэнтыфікацыі, а ў будучым заменяць усе пасведчанні асобы грамадзяніна, у тым ліку, напрыклад, правы кіроўцы. Таксама праз ID-карту можна будзе рабіць плацяжы.

Міністр сувязі Сяргей Папкоў летась абяцаў, што сістэма запрацуе 1-га ліпеня, аднак распрацоўванне зацягнулася, прычыны не паведамляюцца.

Такія ID-карты функцыянуюць у Еўразвязе і некаторых постсавецкіх краінах, два гады таму такую сістэму дакументаў увяла Украіна.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў