Беларусы здабываюць нафту ў Эквадоры

Мэта «Беларуснафты» – 10 млн барэляў.

Кампанія «Беларусьнафта» распачала здабычу нафты ў Эквадоры.

«Працы вядуцца ў адпаведнасці з кантрактам з дзяржаўнай нафтаздабываючай кампаніяй Petroamazonas, – цытуе прэс-службу прадпрыемства «Інтэрфакс».

Падчас выканання дамовы беларусы правялі геалагічныя даследаванні на падставе звестак сейсмавыведкі, а таксама спраектавалі і ўзвялі інжынерныя камунікацыі з улікам прыродаахоўных патрабаванняў гэтай краіны.

На падставе дадзеных, атрыманых у выніку апрацавання і інтэрпрэтацыі вулічнай сейсмічнай здымкі 3D, спецыялісты «Беларуснафты» рэкамендавалі да бурэння тры свідравіны.

У межах праекту плануюць здабыць больш 10 млн барэляў нафты.

Эквадор – другая краіна ў Паўднёвае Амерыцы, дзе Беларусь здабывае нафту. Геолагавыведвальныя працы, распрацоўка і здабыча нафты вядуцца беларускімі спецыялістамі таксама ў Венесуэле.

ДД

Hавiны