Беларусы заплацяць уладам за эвакуацыю з-за мяжы


У Беларусі ёсць механізм для арганізоўвання чартарных рэйсаў, каб вярнуць грамадзянаў на радзіму з дзяржаваў з асабліва напружаным эвакуацыйным становішчам.

Адпаведны ўказ № 128 16 красавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка. У адміністрацыі кіраўніка Беларусі патлумачылі неабходнасць прыняцця дакументу ўвядзеннем некаторымі краінамі рэжыму надзвычайнай сітуацыі, міграцыйных забаронаў і абмежаванняў з прычыны распаўсюду каронавіруса.

Hавiны
Беларусы не могуць вярнуцца з Тайланду. «Белавія» прапанавала квіткі за неверагодны кошт
2020.04.15 10:13

Указ даручае ўраду сумесна з «Белавія» прыняць меры для арганізацыі эвакуацыйных спецрэйсаў і кампенсацыі выдаткаў на іх. Паводле звестак радыё «Свабода», эвакуяваныя грамадзяне Беларусі ды іх законныя прадстаўнікі будуць абавязаныя кампенсаваць бюджэтныя сродкі, затрачаныя на выкананне эвакуацыйных рэйсаў.

Як паведамляе ў Facebook беларускае МЗС, рознапланавае садзейнічанне ў розных фарматах у вяртанні на радзіму аказанае ўжо больш за 6 810 беларусам.

Разноплановое содействие в различных форматах в возвращении на Родину оказано уже более 6 810 нашим…

Opublikowany przez МИД Беларуси Czwartek, 16 kwietnia 2020

Першачарговым застаецца практычнае вырашэнне пытання вывазу грамадзянаў Беларусі з Індыі, В’етнаму, Шры-Ланкі ды Тайланду.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў