Беларусы яшчэ доўга не будуць цалкам аплачваць камуналку


Праграма рэформаў, якую Беларусь рыхтуе разам з Сусветным банкам, сярод іншага ўключае пытанні аплаты камунальных паслугаў насельніцтвам. Пра гэта першы намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Турчын распавёў 31 кастрычніка на Кастрычніцкім эканамічным форуме ў Менску.

Hавiны
Беларусы не будуць цалкам аплочваць камунальныя паслугі, бо дзяржаве гэта нявыгадна?
2018.11.16 17:58

Першы віцэ-прэм’ер адзначыў, што выхад на 100 % аплаты ацяплення запланаваны толькі на 2026 год, паведамляе TUT.by.

Тарыфы на камунальныя паслугі будуць расці паступова, але тэрмін выхаду на стоадсоткавую аплату камуналкі аддалілі так, каб можна было выконваць даручэнне кіраўніка дзяржавы адносна памераў штогадовага павышэння аплаты працы.

Аб’ектыў
«Будзем больш плаціць за ўнітаз». Кошты на паслугі ЖКГ выраслі
2019.07.01 21:52

Беларусы ў 2018 годзе кампенсавалі 75,6 % выдаткаў па ўсім комплексе жыллёва-камунальных паслугаў. У 2019 годзе гэты паказнік мусіць скласці 80,5 %.

Стужка навінаў