Беларусы ўнеслі ў форэкс-кампаніі 5,7 мільёнаў долараў за мінулы год

Для адкрыцця і папаўнення сваіх рахункаў у форэкс-кампаніях беларусы цягам 2018 году ўнеслі 5,7 мільёнаў долараў ЗША, паведамляецца ў справаздачы Нацыянальнага банку Беларусі.

Паводле Нацбанку колькасць кліентаў форэкс-кампаніяў у 2018 годзе вырасла ў 6,5 разу, пры гэтым колькасць кліентаў-нерэзідэнтаў павялічылася больш чым у 10 разоў. Усяго за мінулы год было ініцыявана больш за 2 мільёны аперацыяў на суму ажно 26,2 мільярдаў долараў ЗША.

Паводле справаздачы ў мінулым годзе ў рэестры форэкс-кампаніяў было зарэгістравана 10 арганізацыяў з Расеі, Кітаю, Кіпра, Ірландыі, Польшчы, Панамы, Сэнт-Вінцэнта і Грэнадыны, Садружнасць Дамінікі, Маўрыкія і Ліхтэнштэйна. Пры гэтым доля ўдзелу замежных інвестараў у статутным фондзе ў 9 форэкс-кампаніях складала 100 %.

Па стане на 1 студзеня бягучага году сукупны статутны фонд форэкс-кампаніяў павялічыўся ў 1,6 разу да 6,3 мільёнаў беларускіх рублёў, а актывы форэкс-кампаніяў склалі 19 мільёнаў рублёў, уласны капітал – 5,5 мільёнаў.

Беларусы змогуць гандляваць валютай з айчыннымі брокерамі

СК belsat.eu

Hавiны