Беларусы скінуліся на аплату запазычанасці за святло для жонкі Рыгора Барадуліна


Валянціна Міхайлаўна Барадуліна, жонка вядомага паэта і перакладчыка Рыгора Барадуліна, тыдзень жыла без святла. Пра гэта журналіст Глеб Лабадзенка напісаў у сваім «Facebook’у».

«Валянціна Міхайлаўна – чалавек, у многім дзякуючы якому Рыгор Барадулін стаў тым, кім стаў. Цяпер зразумела адно – трэба аператыўна ёй дапамагчы», – заклікаў Лабадзенка.

Запазычанасць складае Br 917. Дапамагчы Валянціне Міхайлаўне можна не ўстаючы ад кампʼютара.

«Можна аплаціць праз АРІП (без увядзення паказанняў) па такой схеме: выбіраеце сістэму “Разлік” (АРІП)-Камунальныя плацяжы-Электра-цеплазабеспячэнне-Мінск-Мінскае МРО-Эл. энергія (плацёж без базы)-увесці асабісты рахунак 451831132 – праверце дадзеныя абанента-увесці суму-аплаціць. Не бойцеся, што мы разам аплоцім лішняга, наперад. Улічваючы сітуацыю, гэта будзе нават лепей», – напісаў Глеб Лабадзенка.

Ці была сабраная дастатковая сума грошай стане вядома толькі ў панядзелак, калі грошы дойдуць да Энергазбыту. «Пакуль што яны пайшлі насустрач і пагадзіліся ўключыць электрычнасць пад маё чэснае слова», – адзначыў Лабадзенка.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў