Беларусы скардзяцца ў Мінпрыроды на якасць паветра


У Мінпрыроды паступае ўсё болей скаргаў ад беларусаў на якасць паветра. Прычынаю таму з’яўляецца паўсюднае спальванне апалай лістоты падчас уборкі прысядзібных участкаў, паведамляецца на сайце ведамства.

Мінпрыроды адзначае, што досыць часта падчас спальвання раслінных адкідаў у агонь трапляюць пластыкавыя бутэлькі, поліэтыленавыя пакеты, упакоўкі, у выніку чаго адбываецца забруджванне паветра таксічнымі, у тым ліку канцэрагеннымі, рэчывамі.

«Лісце дрэў, ачышчаючы паветра, назапашваюць розныя забруджвальныя рэчывы, у тым ліку цяжкія металы, якія пры спальванні паўторна трапляюць у атмасферу», – папярэджваюць у ведамстве.

Аб’ектыў
У Беларусі прайшоў дзень масавага прыбірання смецця
2019.09.21 20:54

Дым у выніку асабліва небяспечны для дзяцей, людзей з захворваннямі сэрца і органаў дыхання. Чыноўнікі заклікаюць да беражлівага стаўлення да саміх сябе і больш рацыянальнага стаўлення да выкарыстання раслінных адкідаў.

СК belsat.eu

Стужка навінаў