Цёплае надвор’е ў Беларусі захаваецца цягам тыдня, але ўжо ў выходныя нас чакае істотнае пахаладанне.
У суботу тэмпература панізіцца да +13 – + 20 °С, а ў нядзелю будзе – +10 – + 17 С.
Ападкі ў бліжэйшыя дні чакаюцца толькі месцамі.
10 верасня кароткачасовыя дажджы могуць прайсці толькі ў асобных раёнах Беларусі, тэмпература ўдзень да + 27 °С.
11, 12 і 13 верасня слупок тэрмометру падымецца да +20 – + 28 °С (на паўднёвым усходзе).
ДР belsat.eu