Беларусы пачалі ў інтэрнэце флэшмоб #пропалаподпись


Выбарцы фатаграфуюцца са сваімі подпісамі, якія забракаваў ЦВК.

У сеціве набірае папулярнасць флэшмоб #пропалаподпись. Беларусы фатаграфуюцца са сваімі не залічанымі ЦВК подпісамі і, часам, іранічна абвяшчаюць росшук.

Флэшмоб пачаўся як адказ на дзеянні ЦВК, які не залічыў у некаторых раёнах усе подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў.

Некаторыя абвяшчаюць сапраўды росшук для сваіх подпісаў і заклікаюць іх вярнуць у адміністрацыі сваіх раёнаў.

«Быў у ініцыятыўнай групе аднаго з кандыдатаў. Збіраў подпісы ў сяброў і калегаў у траўні – чэрвені. Асаблівыя прыкметы – усе подпісы зробленыя з надзеяй на пазітыўныя змены ў краіне. Вельмі перажываю за іх, бо мне іх даверылі шаноўныя мне людзі. Хто знайшоў, просьба адразу перадаць знаходку ў адміністрацыю Маскоўскага раёну гораду Менску».

ПОТЕРЯЛИСЬ 40 ПОДПИСЕЙ.Был в инициативной группе одного из кандидатов. Собирал подписи у друзей и коллег в мае-июне….

Opublikowany przez Alexandra Demidovicha Wtorek, 30 czerwca 2020

 

«Згубіўся подпіс. Аддаваў за Віктара Бабарыку ў траўні 2020 года. Вельмі хочацца верыць, што яна не трапіла ў злыя рукі і да яе добра ставяцца. Хто знайшоў, просьба перадаць у выбарчую камісію Першамайскага раёну гораду Менску»

Атеншен❗️❗️❗️ПОТЕРЯЛАСЬ ПОДПИСЬ✍️Отдавал за Виктора Бабарико в мае 2020 года. Очень хочется верить, что она не…

Opublikowany przez Евгений Семушев Wtorek, 30 czerwca 2020

 

Некаторыя нават запісваюць відэазвароты ў вершаванай форме.

Шукаюць подпісы і ў іншых гарадах Беларусі.

ЦВК не залічыў у некаторых альтэрнатыўных кандыдатаў (Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы) больш за палову здадзеных подпісаў.

Раней у «Гродзенскай праўдзе» выйшаў артыкул, у якім распавядала, што за альтэрнатыўных кандыдатаў ставілі подпісы нават выбарцы з XIX стагоддзя.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў