Беларусы – на пятым месцы па колькасці ўпершыню атрыманых дазволаў на жыхарства ў Еўразвязе


Летась амаль 138 тысячаў беларусаў атрымалі свой першы дазвол на жыхарства ў краінах Еўразвязу. 90 % з іх – амаль 127 тысячаў асобаў – звярнуліся па такі дакумент у Польшчы, падае Еўрастат.

На другім месцы – Літва (3500 чалавек) і Чэхія (1900).

Сярод атрымальнікаў дазволаў на жыхарства ў ЕЗ лідаруюць грамадзяне Украіны (527 тыс. чалавек), Кітаю (206 тысячаў), Індыі (197 тысячаў) і Сірыі(174 тысячы). Нашыя суайчыннікі – на пятым месцы.

Hавiны
За 11 год больш за 137 тысячаў грамадзянаў Беларусі атрымалі карту паляка
2019.09.30 12:35

Краіны Еўразвязу найчасцей выдаюць від на жыхарства праз сямейныя прычыны заяўнікаў (28 %), працу (27 %) і вучобу (20 %) і «па іншых прычынах» – напрыклад, як уцекачы або для міжнароднай абароны (каля 20 %).

Беларусаў на гэтым фоне адрознівае тое, што самай частай прычынаю для атрымання віду на жыхарства яны пазначаюць «іншую» – у 73,5 % выпадкаў.

101 210 беларусаў (19,5 %) атрымалі від жыхарства праз працу, 5914 (4,3 %) – вучобу, 3719 (2,7 %) – па сямейных прычынах.

  • Уладальнікамі «новых» дазволаў статыстычная служба ЕЗ лічыць як тых, хто атрымаў такі дакумент упершыню, гэтак і тых, у каго тэрмін дзеяння папярэдняга дазволу скончыўся мінімум паўгода таму. Дадамо, што праз памылкі ў заявах або недахоп пэўных дакументаў час разгляду інспектарамі заяваў на атрыманне віду на жыхарства ў некаторых краінах ЕЗ можа павялічыцца на некалькі месяцаў. У такім выпадку такую асобу таксама ўлічаць як «новую».

ДД belsat.eu

Стужка навінаў