Беларусы і палякі створаць мультфільм пра Белавежскую пушчу


У праекце возьмуць удзел па пяць аніматараў з абедзвюх краінаў.

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» мае намер развіваць супрацу з замежнымі кінавытворцамі. Пра гэта 11 чэрвеня на сустрэчы з журналістамі заявіў генеральны дырэктар студыі Уладзімір Карачэўскі.

Паводле Карачэўскага, да падпісання рыхтуецца пагадненне з польскімі мультыплікатарамі на стварэнне поўнаметражнага фільму пра Белавежскую пушчу, які выйдзе ў міжнародны пракат.

БелТА называе будучую стужку «апалітычнай».

Плануецца, што працаваць над ёй будуць пяць польскіх і пяць беларускіх творцаў.

ДД

Стужка навінаў