Беларуску, якая выжыла ў гарах Грузіі, перавязуць у шпіталь у Тбілісі


Грамадзянку Беларусі, якая пацярпела падчас паходу ў горы ў Грузіі, у бліжэйшы час шпіталізуюць у Тбілісі.

Пра гэта паведамілі ў беларускім МЗС БелТА. Паводле дыпламатаў, цяпер амбасада Беларусі ў Грузіі будзе аказваць неабходную дапамогу па ўрэгуляванні ўсіх фармальнасцяў, звязаных з трагедыяй, у якой загінулі дзве беларускія грамадзянкі.

Як паведамлялася раней, ратавальнікі ў ходзе пошукавай аперацыі ў Грузіі ў раёне гары Тэтнульдзі знайшлі целы двух зніклых 14 жніўня турыстак з Беларусі. Трэцяя жанчына была выратавана, але атрымала раненні.

Hавiны
У Грузіі загінулі дзве турысткі з Беларусі
2019.08.15 10:23

Паводле інфармацыі МЗС, турысткі вярталіся на базу пасля пад’ёму на гару, ідучы ў складзе групы альпіністаў. Па дарозе жанчыны зніклі: пры спуску яны аддзяліліся ад асноўнай групы і сарваліся ўніз.

КА belsat.eu

Стужка навінаў