Беларускія творцы абвесцілі культпратэст


Беларускія акторы, музыканты, рэжысёры, творцы запісалі масавы відэазварот. Галоўнае патрабаванне звароту – выпусціць палітычных зняволеных, правесці справядлівыя выбары. Зварот апублікавалі на youtube.

Сярод тых, хто не пабаяўся звярнуцца да ўладаў Анастасія Шпакоўская, Віктар Бойка, Вольга Скварцова, Дзмітрый Малашыцкі, Ганна Харланчук-Южакова, Леанід Паўлёнак, Святлана Анікей, Павел Яскевіч, музыкі гуртоў Intelligency, Weesp і іншыя.

Акторы і творцы заклікаюць вызваліць палітвязняў, правесці справядлівыя выбары і заклікаюць Аляксандра Лукашэнкі сысці.

Агулам у відэазвароце сабраныя думкі больш за 20 актораў, музыкаў, журналістаў і літаратараў.

Акрамя таго, падобная акцыя з’явілася і ў Facebook. Пад тэгам #культпратэст з’яўляецца ўсё больш зваротаў.

Hавiны
Беларусы пачалі ў інтэрнэце флэшмоб #пропалаподпись
2020.07.01 22:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў