Беларускія рыцары прыехалі на турнір з чырвона-зялёным сцягам, а расейскія – з георгіеўскімі стужкамі


У Празе праходзіць чэмпіянат свету па сярэднявечных баях, на які з’ехаліся прадстаўнікі з усяго свету. З чым прыехалі беларусы?

Беларускіх рыцараў пад чырвона-зялёным афіцыйным сцягам Беларусі пабачыла спадарыня Алена Радкевіч, якая сфатаграфавала прадстаўнікоў нашай краіны ў Празе ды апублікавала здымкі ў «Фэйсбуку».

«Кагнітыўны дысананс: беларускія сярэднявечныя рыцары пад чырвона-зялёным сьцягам! У Празе на чэмпіянаце свету па сярэднявечных кантактных баях. А расейская каманда – з георгіеўскімі стужкамі на грудзях. Мы з унукам думалі паглядзець, як нашыя дзяды ваявалі – і ўсё роўна нарваліся», – скаментавала спадарыня Алена Радкевіч.[/vc_column_text][vc_single_image image=”187374″ img_size=”large”][vc_column_text]Прадстаўнік Расеі (справа) на чэмпіянаце свету па сярэднявечных баях з георгіеўскай стужкай. Фота facebook.com/alena.radkevich
[/vc_column_text][vc_column_text]Вядома, што ваяры ВКЛ ваявалі пад сцягам святога Юрыя, на якім быў адлюстраваны чырвоны крыж на белым фоне. Пад гэтымі сцягамі паказаная конніца ВКЛ на карціне «Бітва пад Оршай» з 1520 года.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў