Беларускія прадпрыемствы адмаўляюцца ад супрацы з «Белагазпрамбанкам»

Прадпрыемствы з розных гарадоў Беларусі заяўляюць пра спыненне супрацы з «Белгазпрамбанкам», піша NEXTA Live.

Гэтак, кіраўніцтва «Магілёўхімвалакно» абвясціла аб скасаванні дамовы з банкам па ўсіх заробкавых картках.

Дамова страціць сваю моц 8 ліпеня.

«Мяркуючы па тым, што нам працягваюць прыходзіць падобныя паведамленні практычна з усёй краіны (напрыклад з менскай сеткі крам «Алмі»), мае сэнс казаць менавіта пра ціск дзяржавы», – піша NEXTA Live.

У Магілёве затрымалі былога намесніка старшыні гарвыканкаму і кіраўніка мясцовага філіялу «Белгазпрамбанку»

11 чэрвеня ў галоўным офісе «Белгазпрамбанку», які 20 гадоў узначальваў патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка, а таксама ў кампаніях «ПрыватЛізінг», «Кампары» і «Кентаўр», якія звязваюць з ім, прайшлі ператрусы.

Пасля гэтага «Белгазпрамбанк» заблакаваў магчымасць пераводу грошай асобным кампаніям, у прыватнасці краўдфандынгаваму сэрвісу MolaMola. Адзін з заснавальнікаў MolaMola – Эдуард Бабарыка, сын і кіраўнік штаба Віктара Бабарыкі.

Дэпартамент фінансавых расследаванняў пачаў адразу дзве крымінальныя справы

А ў Магілёве затрымалі каардынатара ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі па Магілёўскай вобласці Уладзіміра Дударава і сябра ініцыятыўнай групы з Магілёву – кіраўніка мясцовага філіялу «Белгазпрамбанку» Сяргея Кармызава.

МГ belsat.eu

Hавiны