Беларускія памежнікі выявілі нелегалаў са Шры-Ланкі ў прычэпе аўтацягніка


Смаргонскія памежнікі ў супрацы з Памежным упраўленнем ФСБ Расеі спынілі дзейнасць групоўкі, якая займалася незаконным транзітам мігрантаў у ЕЗ.

16 чэрвеня ЦІР на расейскіх нумарах праходзіў афармленне ў пункце пропуску «Каменны Лог». Яго накіравалі ў бокс паглыбленага надгляду. У апламбаваным паўпрычэпе выявілі трох нелегальных мігрантаў, грамадзянаў Шры-Ланкі без дакументаў, якіх перапраўлялі ў ЕЗ.

Кіроўца аўтацягніка – расеец і выхадцы з Паўднёвай Азіі затрыманыя і змешчаныя ў ІЧУ Смаргонскай памежнай групы.Супраць нелегалаў распачаты адміністрацыйны працэс за наўмыснае парушэнне мяжы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў