Беларускія памежнікі ўжо 10 гадоў прапускаюць Новы год з Усходу на Захад. На поўным сур'ёзе


І гэта бачаць дзеці.

У чацвер у Белавежскай пушчы кіраўнік заставы «Перароў» аддаў загад памежнаму нараду бесперашкодна прапусціць Новы 2018 год з Усходу на Захад.

У межах навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашыя дзеці» на акцыю запрасілі хлопцаў з самых аддаленых заставаў, а таксама вучняў патрыятычнага класа СШ № 31 Берасця.

«Навучэнцы паўдзельнічалі ў рытуале, пасля чаго наведалі Рэзідэнцыю Дзеда Мароза і атрымалі падарункі. Свае запаветныя жаданні дзеці пакінулі на сімвалічным памежным слупе з нумарам «2018»», – падае прэсавая служба памежнага камітэту.

Гэткі рытуал існуе ў памежным камітэце з 2008 года.

ДД

Стужка навінаў