Беларускія памежнікі адкрылі агонь па нелегалах з Расеі


Гарадзенскія памежнікі перадухілілі дзве спробы парушэння дзяржаўнай мяжы грамадзянамі Расеі. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

Раніцай 19 снежня ў Свіслацкім раёне памежнікі выявілі дваіх грамадзянаў Расеі 33-х і 34-х гадоў, якія ішлі ў бок Польшчы. Паколькі яны не выканалі патрабаванні праваахоўнікаў, пры затрыманні памежнікі ўжылі зброю.

Затрыманы нелегал з Расеі.
Фота: gpk.gov.by

У затрыманых расейцаў канфіскавалі смартфоны з пракладзенымі маршрутамі ў Польшчу, компас, два паляўнічыя нажы, ліхтар, грошы і пашпарты. Яны заявілі, што накіроўваліся ў Францыю, а візаў не мелі.

А 21 снежня ў Гарадзенскім раёне памежнікі затрымалі 38-гадовага грамадзяніна Расеі, які таксама хацеў патрапіць у Еўразвяз. У яго канфіскавалі два смартфоны, абцугі, кусачкі, нож, газавую гарэлку і зменныя рэчы.

Затрыманым пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь да 5 гадоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў