Беларускія НПЗ пад пагрозай. Што могуць зрабіць расейцы?


Забруджаная нафта пайшла з Расеі ў Беларусь. Беларуская інфраструктура можа быць пашкоджаная атручаную сыравінаю. Страты могуць сягаць нават соцень мільёнаў долараў. Што гэта – выпадковасць, памылка, а можа запланаваныя дзеянні? Хто за гэта заплоціць? А таксама як збудаваць незалежныя ад Расеі каналы паставак нафты і газу? Інтэрв’ю з найлепшым польскім журналістам у сферы энергетыкі 2018 года Войцехам Якубікам.
Найважнейшае пытанне: брудная нафта ідзе з Расеі ў Беларусь. Заблакаваныя пастаўкі ва Украіну, Польшчу, Літву і ў іншыя краіны. Што адбываецца?
Нехта, хутчэй за ўсё выпадкова, ёсць такая афіцыйная версія, змяшаў нафту, якую пастаўляюць у Еўропу, з занадта вялікай колькасцю хлораарганікі. Гэта элементы хлору, якія маюць паніжаць кіслотнасць нафты. Да нафты дадаюць гэтыя сродкі, каб зменшыць яе кіслотнасць. Але калі мы дадамо зашмат, а тут нормы перакрочаныя ў дзесяць разоў, то гэтая мяшанка нафты становіцца небяспечнай для інфраструктуры і можа сапсаваць трубы.
Расейскі бок паведаміў, што гэта магло адбыцца паміж Самарай і Унечай, горадам на мяжы з Беларуссю. Гэта кавалак у некалькі тысяч кіламетраў. Расейскі бок не можа акрэсліць, дзе гэта адбылося. Пра што гэта можа сведчыць?
Гэта можа сведчыць пра нейкі бардак або пра інфармацыйную непразрыстасць. Расейцы вельмі сціпла інфармуюць пра тое, што адбылося, бо вядома віна можа ляжаць па іхным баку. «Транснафта» адказвае за тое, каб нафта ішла да еўрапейскіх кліентаў, якія разлічваюць на прапускныя магчымасці расейскага нафтаправоду. І хаця Беларусь таксама, як пасярэднікі, будуць вымушаныя заплаціць нейкія кампенсацыі, то галоўнае прыпадае на расейцаў. Тут іх інфраструктура падвяла. Гэта можа вынікаць з нейкага арганізацыйнага балагану ці інфраструктуры, які не дазваляе хутка ліквідаваць праблему. Расейцы заявілі, што да 29 красавіка ліквідуюць праблему. Але справа працягваецца ўжо тыдзень, не да канца мы ведаем, што адбылося.
Адбываюцца патаемныя сустрэчы паміж прадстаўнікамі Польшчы і Беларусі, Украіны, Расеі, але ў публічную прастору трапляе вельмі мала інфармацыі. У параўнанні з інфармацыйнай палітыкай заходніх кампаніяў, напрыклад, нарвежскіх, тут адсутнічае празрыстасць. Можа яна вынікае з расейскага непрафесіяналізму, а можа з чагосці іншага.
Ужо з’яўляюцца канспіралагічныя тэорыі – дыверсія Крамля супраць Беларусі і суседзяў, элемент вайны Лукашэнкі з Пуціным. Ці ты можаш паверыць у тое, што гэта мэтанакіраваныя дзеянні расейцаў?
Заўсёды трэба дапускаць, што за на першы погляд эканамічнымі і тэхнічнымі дзеяннямі можа стаяць палітыка. У энергетычных адносінах з Расеяй заўсёды недзе ёсць палітыка. Тут ёсць просты кантэкст. Нядаўна расейцы затрымалі пастаўкі нафты ва Украіну. У нас няма доказаў таго, што ёсць мэтанакіраванае дзеянне. Польская кампанія «ORLEN» кажа, што гэта тэхнічная справа. У нас няма доказаў, што нехта адмыслова гэтую хлорарганіку дадаў у нафту, каб перашкодзіць пастаўкам у Еўропу, бо гэта негатыўна ўплывае на Расею. Церпіць іх верагоднасць і расейскі бізнес, бо яны мусяць заплаціць шматмільённыя штрафы за тое, што нафта не ідзе.
Беларускі бок ужо заявіў, што страты ў красавіку дасягнуць ста мільёнаў еўраў толькі на тым, што Беларусь не прадасць або прадасць менш нафтапрадуктаў. Бо яшчэ невядома, колькі будзе каштаваць рамонт інфраструктуры. Як можна вярнуць гэтыя грошы? Ці ёсць шанец, каб, напрыклад, суд вырашыў гэта?
Гэта пытанне кантрактаў. Звычайна ў дамовах запісаныя пакаранні і штрафы за не рэалізацыю паслугі. Справа даволі простая, бо там распісаныя сумы за канкрэтныя парушэнні, і другі бок павінен плаціць гэтыя штрафы. Часта другі бок не хоча. Напрыклад, у «Газпроме» мы бачым, што яны пазбягаюць адказнасці на прыкладзе скрадзеных актываў «Юкасу». Мы бачым, што павінныя былі быць кампенсацыі для еўрапейцаў, якія заінвеставалі ў гэтыя актывы, але іх еўрапейцы не атрымалі з расейскага боку. Ёсць праблема з атрыманнем кампенсацыі ад Расеі. Гэта будзе пытанне верагоднасці «Транснафты», даверу да расейскага нафтавага сектару. Трэба хутка ліквідаваць наступствы і ўзяць адказнасць за віну.
Наколькі гэта тыповая сітуацыя? Ці ў апошнія гады здараліся падобныя інцыдэнты, калі гэтыя хлорарганічныя элементы ў такой вялікай колькасці траплялі ў нафту, што нават пад пагрозай была інфраструктура іншых дзяржаваў?
У 2007 годзе была падобная сітуацыя. Паміж Расеяй і Беларуссю паўстала напружанне, і заўсёды тут можна шукаць палітычны падтэкст. Бо нафтавы сектар – гэта апошні элемент суверэннасці ў энергетычнай палітыцы Беларусі. Напрыклад, газаправод ужо належыць да расейскага «Газпрому». Апошнія перліны ў беларускай кароне, НПЗ у Наваполацку і Мазыры, – гэта прылады энергетычнай палітыкі беларускіх уладаў. Тут можна шукаць нейкага фону. Можна шукаць аналогію ў гісторыі, калі «Газпром» даставіў заводнены газ і трэба было затрымаць Ямальскі газаправод. Такія прыклады здараліся ў мінулым, але тут няма правіла. Звычайна расейскі газ і нафта добрай якасці. І калі дастаўляюць на нармальных умовах, то на гэтым можна добра зарабіць. Расейская нафта можа быць высокага стандарту. Гэта сведчыць пра тое, што ёсць праблемы ў расейскім нафтавым сектары. Ён даўно патрабуе мадэрнізацыі. Там састарэлая нафтавая інфраструктура. З 90-ых гадоў кажуць пра яе састарэласць. Ёсць праблемы з інвестыцыямі, бо Расея прыцягвае заходні капітал, але адначасова адхіляюць, бо ёсць санкцыі супраць Расеі. У расейскім нафтавым сектары вельмі адчувальны заходнія санкцыі, якія абклалі Расею. Заходнія кампаніі не хочуць ісці ў Расею, якія маглі б палепшыць сітуацыю ў нафтавым сектары. Час ад часу там нешта гарыць і выбухае, што сведчыць пра балаган. І праблемаў усё больш.
То бок постімперыялістычная агрэсіўная палітыка Пуціна і Крамля – гэта крыніца праблемаў. І ў гэтым карані гэтай сітуацыі. Санкцыі ўвялі за штосьці, за анексію Крыму, агрэсію супраць Украіны, і гэтыя санкцыі блакуюць патэнцыйныя інвестыцыі.
Так, натуральна.
Як пазбегнуць такіх сітуацый у будучыні? Дыверсіфікаваць крыніцы дастаўкі ці нешта яшчэ?
Так, вядома, трэба праводзіць дыверсіфікацыю. На польскім прыкладзе магу сказаць, што гэта ўжо адбываецца. Кампанія «ORLEN» толькі палову нафты атрымлівае з Расеі. А кампанія «LOTOS» толькі траціну атрымлівае з паза Расеі. Не ідзе гаворка, каб цалкам адмовіцца ад паставак расейскай нафты. Расейская мяшанка рэдка патрэбная для нейкіх тэхналагічных працэсаў. Яна добрая для стварэння нейкіх прадуктаў у НПЗ. І калі ўмовы паставак добрыя, няма патрэбы адмаўляцца ад расейскай нафты. Але патрэбны выбар, каб атрымаць найлепшыя з магчымых умоваў.
Наколькі рэальныя беларускія дэкларацыі і заявы пра магчымасць і жаданне купляць праз Балтыку, парты ў Літве ці Латвіі. Ці праз Украіну з Азербайджанам, Казахстану. Наколькі гэта рэальныя планы, а на колькі пагрозы і дзеянні пад публіку, каб паказаць нешта Крамлю?
Гэтыя пагрозы зʼяўляюцца ўжо даўно. Яны не выконваюцца. Мы бачым нейкія тэставыя рашэнні, пра якія кажа Лукашэнка, але агульная залежнасць беларускай гаспадаркі вядзе да таго, што калі ў нафтавым сектары была пэўная надзея на незалежнасць ад Расеі, іншыя пункты залежнасці прымусяць Беларусь да супрацы з Расеяй. І на жаль гэта вельмі вялікая залежнасць. І паказнікам незалежнасці будзе лёс беларускіх нафтапераапрацоўных заводаў. Расея цяпер можа паспрабаваць перахапіць пасярэдніка, захацець увайсці як акцыянеры, а пасля заявіць, што хочуць іх мадэрнізаваць. Яны ўвойдуць у гэтыя НПЗ, атрымаюць уплыў над пасярэднікам, які жыве з пасярэдніцтва.
Спадзяюся, Беларусь будзе абараняць гэтую перліну ў сваёй кароне як надаўжэй.
Стужка навінаў