Беларускія мастакі зладзілі пленэр на поле каля Курапатаў

Алесь Марачкін каля курапацкай агароджы. Фота: Belsat.eu

Беларускія мастакі пачалі рабіць замалёўкі поля паміж Курапатамі і «Экспабелам», дзе запланавана будаўніцтва Нацыянальнага-выставачнага цэнтру.

Удзельнікі пленэру ў Курапатах. Фота: Belsat.eu

Удзельнікі мастацкай акцыі сабраліся раніцай 19 кастрычніка каля Крыжу пакуты, пасля чаго прыступілі да творчасці.

Лявон Грышук на курапцкім поле. Фота: Belsat.eu

Сярод мастакоў, якія пачалі рабіць свае замалёўкі, – Аляксей Марачкін, Лявон Грышук, Ніна Сакалова-Кубай ды іншыя.

Ніна Сакалова-Кубай за працай. Фота: Belsat.eu
Праца Ніны Сакаловай-Кубай. Фота: Belsat.eu
Мастак за працай. Фота: Belsat.eu

МГ belsat.eu

Hавiны