«Беларускія Боні і Клайд на мінімалках». Блогеры запрасілі Рыбку і Леслі ды жорстка з іх паздзекаваліся


Настасся Вашукевіч і Аляксандр Кірылаў, якія за інтэрв’ю з «Белсатам» хацелі $ 3000, паразмаўлялі з расейскім блогерам Аміранам Сардаравым, аўтарам і вядоўцам «YouTube»-каналу «Дневник хача».

Насця і Леслі ўпершыню на камеру распавялі пра 9 месяцаў пякельных умоваў ды стаўленне да іх у тайландскіх турмах.

Размову цяжка назваць прыстойнай. Як госці, гэтак і вядоўцы (у большай ступені) ужывалі шмат нецэнзурнай лексікі.

Шмат у якіх момантах Аміран і ягоны памочнік паводзілі сябе зневажальна. Яны не слухалі сваіх суразмоўцаў, безгустоўна жартуючы пра тое, як Рыбку ды Леслі маглі «апускаць» у турме.

«Гэта яна трымае за яйкі ўсю Расею! За Алега Дзерыпаску яны пасядзелі. І яшчэ пасядзяць», – вось некаторыя жарты, якія прагучалі з вуснаў блогераў.

Аміран запытаў Леслі, ён геній ці да****б, на што той адказаў:

«Я не сустракаў геніяў, якія б не былі да****бамі ў разуменні большасці людзей, бо для большасці да****б – гэта чалавек, якога яны проста не разумеюць. Ёсць людзі, якія знайшлі выкарыстанне да****бізму, як мы, а ёсць, якія пакуль не».

Вельмі асцярожна беларусы адказвалі на пытанне пра тое, хто мог іх замовіць. Леслі не назваў ніводнага імя, ён толькі запэўніў, што ў іх ёсць дзесяць доказаў удзелу амерыканцаў. А Насця Рыбка мяркуе, што Дзерыпаска гэтага не рабіў.

«У мяне быў мільён магчымасцяў яму на**аць. Я не на***ла ані разу. Навошта гэта яму? Ён інтэлігентны мужчына, я думаю, ён выкарыстаў гэтую сітуацыю сабе ў плюс».

Скрыншот з Youtube

Паводле яе, у турме яны аказаліся праз FBI і наўпроставы загад Доналда Трампа.

«Там нічога бясплатна не робіцца. Хтосьці меўся за гэта заплаціць. Нам сказалі ніяк не каментаваць сітуацыі пра Дзерыпаску, але я не думаю, што ён нас садзіў. ФСБ прасіла не казаць, чаму я так мяркую, і наагул не распаўсюджвацца наконт яго. Я думаю, што [гэта зрабілі] амерыканцы са сваім выдатным прэзідэнтам», – заявіла Вашукевіч.

«Да турмы кім я была? Мяне ніхто не ведаў»

Насця Рыбка адзначае, што баіцца за сваё жыццё, але ўпэўненая, што турма дала ёй вялікі жыццёвы досвед.

«Да турмы кім я была? Мяне ніхто не ведаў. Наш сябар намагаўся з табою скантактавацца [з Аміранам Сайдаравым. – Заўвага belsat.eu], а ты нават бясплатна не хацеў з намі інтэрв’ю. А цяпер мы тут сядзім на тваіх умовах [хутчэй за ўсё, Рыбка хацела сказаць «на маіх умовах». – Заўвага belsat.eu].

Выпуск атрымаў шмат адмоўных каментароў ад гледачоў.

«Эфір проста ганебны. Гэтыя людзі – рэальна палітычныя зняволеныя, нягледзячы на тое, чым яны займаюцца».

Хаця Насця ў канцы відэа сказала, што ў параўнанні з іншымі ток-шоу ёй спадабалася.

Мы звязаліся з адвакатам Насці Рыбкі – Дзмітрыем Зацарынскім, каб яшчэ раз спытаць, ці яна пагодзіцца на бясплатнае інтэрвʼю.

«Мне трэба падумаць. У нас у чарзе BBC, CNN», – адказаў ён.

Таксама прадстаўнік Насты Рыбкі зняпраўдзіў інфармацыю пра тое, што яна дала эксклюзіўнае інтэрвʼю выданню «Магілёў онлайн».

«Яна ні з кім не размаўляла і аўдыёфайлаў магілёўскай рэдакцыі не дасылала», – адзначыў Дзмітрый Зацарынскі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў