Беларускіх міратворцаў могуць скіраваць у Ліван


Беларусь разглядае магчымасць скіраваць свой вайсковы міратворчы кантынгент у Ліван. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

Пытанне накіравання беларускіх міратворцаў абмяркоўвалася падчас візіту на мінулым тыдні ў Беларусь начальніка Генеральнага штаба Італіі Энца Вэч’ярэлі, паведаміў начальнік беларускага Генштабу, дэпутат Алег Белаконеў.

Hавiны
У Ліван можа адправіцца больш беларускіх міратворцаў
2019.05.23 20:25

На сёння ў Ліване ўжо ёсць беларусы ў структурах забеспячэння і ў медычным персанале. Нясуць там службу і два аператыўныя афіцэры з Беларусі.

«Мы абмяркоўвалі са спадаром Вэч’ярэлі тэхнічныя пытанні, якія трэба ўнесці ў дакументы, каб і наш вайсковы кантынгент змог паехаць у складзе італьянскіх сіл у Ліване і выконваць сумесныя задачы з сербамі, італьянцамі і палякамі», – расказаў Белаконеў.

Hавiны
У Ліване загінула беларуска і двое ейных дзяцей
2019.02.01 12:17

Менавіта Італія з’яўляецца кіраўніком кантынгенту ААН у Ліване.

Паводле Белаконева, Беларусь таксама гатовая да сумесных вучэнняў з NATO, абмяркоўваюцца магчымыя фарматы. Але пры гэтым у NATO павінны разумець, што стратэгічным хаўруснікам Менску з’яўляецца Масква, дадаў ён.

Чытайце па тэме:

МГ belsat.eu

Стужка навінаў