Беларускіх байцоў ва Украіне пачалі легалізаваць


Добраахвотнікі падзякавалі за аказаную дапамогу па легалізацыі перабывання байцоў народнаму дэпутату Украіны Ігару Гузю, які ўжо не раз выступаў у абарону беларускіх добраахвотнікаў. Пра гэта ў сваёй суполцы паведамляе Тактычная Група «Беларусь».

Бліжэйшым часам будзе створаны спіс замежнікаў, дакументы якіх таксама пададуць у Дзяржаўную міграцыйную службу Украіны. Цяпер украінскае грамадзянства мае двое беларусаў-добраахвотнікаў – Сяргей Кароткіх па мянушцы «Малюта» і Васіль Парфянкоў.

Змаганне байцоў за ўкраінскае грамадзянства вядзецца ўжо даўно. У лістападзе летась Вярхоўная Рада ўхваліла законапраект аб спрашчэнні надання грамадзянства замежнікам, якія збіраюцца служыць ва ўкраінскім войску. Для добраахвотнікаў, якія ўжо ваявалі на Данбасе, нічога не змянілася.

  • Грамадзяне Беларусі ваююць на баку Украіны ў шэрагах добраахвотных батальёнаў і з’яўляюцца дэ-факта нелегаламі. Яны не могуць прыняць грамадзянства, бо ўлады патрабуюць ад іх даведкі з Беларусі, атрымаць якія можна толькі асабіста. На радзіме ж іх чакае ў лепшым выпадку допыты ў КДБ і адседка ў ізалятары.
  • У красавіку беларускія байцы разам з Ігарам Гузём папрасілі кіраўніцтва ўкраінскай дзяржавы дапамогі ў стварэнні легалізаванага дабравольніцкага батальёну і патрабавалі не выдаваць дазвол на экстрадыцыю замежнікаў, якія ваявалі за Украіну на Данбасе.
  • 4 красавіка Палата прадстаўнікоў Беларусі ўнесла змены ў заканадаўства краіны да артыкула «наёмніцтва». Калі раней законам наймітамі лічыліся людзі, якія за ўдзел у вайне ў іншай краіне атрымлівалі грошы, то цяпер наёмнікамі могуць быць прызнаныя і людзі, якія ваявалі не за грошы, а па ідэйных матывах.

Беларускія добраахвотнікі на Данбасе будуць вучыцца ў амерыканцаў

Беларускія ваяры на Данбасе: Добраахвотнікі ствараюць антырэйтынг украінскай уладзе

ДР belsat.eu

Стужка навінаў