Беларускі ўчастак нафтаправоду Сургут-Полацк ачысцілі ад бруднай нафты


Спецыялісты ачысцілі ад бруднай нафты беларускі ўчастак нафтаправоду Сургут-Полацк, паведаміў БелТА дырэктар ААТ «Полацктранснафта Дружба» Васіль Дробатаў.

Паводле ягоных словаў, цяпер у сістэме нафтаправодаў «Полацктранснафта Дружба» прысутнічае толькі адпаведная стандарстам расейская нафта.

Такім чынам, Беларусь цалкам завяршыла ачыстку магістральных нафтаправодаў на сваёй тэрыторыі ад забруджанай арганічнымі хларыдамі расейскай нафты.

«Белнафтахім» 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расейскай нафты Urals, якая паступае па трубаправодзе «Дружба». Колькасць хлорарганічных злучэнняў у нафце ў дзясяткі разоў перавышала гранічныя значэнні па стандарце.

Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы – Мазырскі НПЗ і ААТ «Нафтан» – тады знізілі загрузку магутнасцяў і панеслі страты, шкода была нанесеная і трубаправоднай сістэме.

Hавiны
«Гомельтранснафта Дружба»: Расея не хацела спыняць прапампоўвання бруднай нафты
2019.06.24 14:44

КА belsat.eu

Стужка навінаў