Беларускі рубель умацоўваецца да долара


На гандляваннях 10 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы курс беларускага рубля адносна заходніх валютаў пайшоў уверх пасля рэкорднага падзення ў гэтым годзе.

Так, на момант публікацыі навіны, курс долара знізіўся на 1,25 %, еўра – на 1,47 %.

А вось расейскі рубель падаражэў на 1,88 %.

Праўда, гэтыя змены пакуль не здольныя адваяваць пазіцыі, страчаныя днём раней. Тады курс долара вырас на 5,01 %, еўра – на 6,24 %, а расейскі рубель патаннеў на 4,78 %.

Hавiны
У Беларусі рэзка вырас курс долара
2020.03.09 12:37

На адкрыцці гандляванняў на Маскоўскай біржы першы курс долара склаў 72,25 расейскага рубля, што вышэй за ўзровень закрыцця ў пятніцу на 3,68 рубля.

Першыя ўгоды па еўра прайшлі на ўзроўні 81,89 расейскага рубля (рост на 4,39 рубля).

Hавiны
«Галоўнае – што будзе з нафтай». Ці будзе абясцэньвацца беларускі рубель услед за расейскім?
2020.03.09 10:31

МГ belsat.eu

Стужка навінаў