Беларускі рубель працягвае падаць


18 сакавіка па выніках гандляванняў на «Беларускай валютна-фондавай біржы» курс рубля знізіўся да долара і еўра. Працягвае зніжацца і курс расейскай валюты.

18 сакавіка долар вырас на 7,4 капейкі (+ 3,13 %) і склаў 2,4413 беларускага рубля, еўра на 5,05 капейкі (+ 1,92 %) – 2,684 беларускага рубля. Курс расейскага рубля знізіўся на 3,38 капейкі (-1,06 %) – 3,1913 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Цягам апошняга часу беларускі рубель рэагуе на курсы расейскай валюты. У Расеі рубель залежыць ад коштаў на нафту. 18 сакавіка марка сыравіны «Brent» патаннела да 27,87 долараў за барэль (па стане на 13 гадзіну. – Belsat.eu). У выніку падчас гандляванняў курс долара ў Расеі вырас да 79 рублёў.

«Мне падаецца, што беларускі рубель намацаў свой мінімум. Тое ж можна казаць і пра курс расейскай валюты, якая набліжаецца да 80 рублёў за долар. У Расеі патэнцыял, які можна атрымаць за кошт дэвальвацыі, каб кампенсаваць выпадаючыя выдаткі ў выніку падзення коштаў на нафту, ужо вычарпаны. Я падлічваў, што калі кошты на нафту знізяцца да 20 долараў за барэль, то каб кампенсаваць усе выпадаючыя выдаткі, расейскі рубель мусіць дэвальвавацца нават да 140 рублёў за долар. Але гэта сцэнар, які надзвычай разбуральны для эканомікі краіны», – распавёў «Белсату» Валер Палхоўскі, аналітык «Forex».

Эканаміст лічыць, што ўлады не дапусцяць такога падзення.

«Лепей распачаць захады, каб кампенсаваць дэфіцыт бюджэту і выходзіць з сітуацыі, напрыклад, за кошт Фонду нацыянальнага дабрабыту. Таму мне падаецца, што той патэнцыял, пры якім магчымая дэвальвацыя расейскага рубля, ужо вычарпаны. Далей дэвальвавацыя рубля вышэй нават за 80 рублёў прывядзе да негатыўных вынікаў, неабходныя іншыя захады, каб вырашыць сітуацыю», – лічыць Валер Палхоўскі.

Hавiны
Лукашэнка не задаволены нізкім ВУП. Сяргей Чалы: Гэта паўнавартасны крызіс
2020.03.17 13:13

СК belsat.eu

Стужка навінаў