Капітан беларускай юнацкай зборнай па хакеі падпісаў «кантракт навічка» з «Florida Panthers»


18-гадовы абаронца Уладзіслаў Калячонак падпісаў трохгадовы «кантракт навічка» з «Florida Panthers», паведамляе афіцыйны «Twitter» «Пантэраў».

«Пантэры» абралі беларуса на драфце НХЛ пад 52-м нумарам.

Беларус Андрэй Касціцын быў задрафтаваны пад 10-м нумарам – найлепшы вынік для хакеіста з Беларусі на драфце з 2003 года, адзначае pressball.by.

У мінулым сезоне Калячонок выступаў у OHL, дзе абараняў колеры «Лондана» (1 матч, 1 (0 + 1) ачко) і «Флінту» (53 матчы, 29 ачкоў).

На Чэмпіянаце свету па хакеі U18 Калячонок быў капітанам зборнай.

Меркаванні
«Вярні бабкі, скакун праз казла!»
2019.09.10 12:42

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў