Беларускі экспарт нафты абваліўся больш чым напалову


«Белнафтахім» у студзені–сакавіку 2020 года выканаў два з трох ключавых паказнікаў эфектыўнасці – паведаміла старонка канцэрну.

Канцэрн выканаў паказнік рэнтабельнасці продажаў у прамысловасці і энергазберажэння. Не выкананы паказнік экспарту тавараў: 44,2 % пры заданні 103,5 %.

Hавiны
Беларусь пачала купляць амерыканскую нафту
2020.05.15 17:56

Індэкс вытворчасці прамысловай прадукцыі «Белнафтахіму» ў супастаўных цэнах па выніках першага квартала склаў 83,8 %.

Здабыта 424 тыс. тонаў нафты (101,9 % да студзеня – сакавіка 2019 года). Аб’ём перапрацоўкі нафты за тры месяцы склаў 2,76 млн тон (59,4% да адпаведнага перыяду мінулага года).

Экспарт тавараў склаў $ 921,2 млн, або 44,2 % да адпаведнага перыяду 2019 года.

Hавiны
«Роснефть» паставіць у Беларусь 9 мільёнаў тон нафты
2020.05.15 12:55

Напрыканцы 2019 года Менск не змог заключыць нафтавыя кантракты з асноўнымі расейскімі кампаніямі-пастаўляльнікамі. У выніку ў першым квартале 2020 года імпарт расейскай нафты ў Беларусь знізіўся на 77 % і склаў толькі 1,04 мільёна тонаў. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў перад урадам задачу знізіць долю Расеі ў нафтавым імпарце Беларусі да 30-40 %. Дамовіцца з асноўнымі расейскімі кампаніямі-пастаўляльнікамі атрымалася толькі ў красавіку на фоне агульнасусветнага падзення цэнаў на нафту.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў