Беларускі добраахвотнік ва Украіне атрымаў раненне


Беларус Аляксандр Малчанаў, які ваюе на баку украінскай арміі на Данбасе, паранены падчас бою пад Светладарскам.

«Металічны прадмет прайшоў праз мае вока і цяпер знаходзіцца недзе ў раёне носа», – паведаміў Малчанаў сёння на сваёй старонцы ў Facebook.

Цяпер ён у лякарні, пагрозы жыццю няма.

Як пазней Малчанаў патлумачыў belsat.eu, 72-ю брыгаду ЗСУ, у якой ён служыць, сепаратысты атакавалі са стралковай зброі, мінамётаў, СПГ-9 (станковы супрацьтанкавы гранатамёт) і АГС-17 (гранатамёт). Адбылося гэта пад Светладарскам на Данеччыне.

Аляксандр Малчанаў – былы палітвязень, удзельнік Плошчы-2010 (падчас пратэстаў сарваў дзяржаўны сцяг з будынку КДБ). Калі пачалася расейская агрэсія на ўсходзе Украіны – з’ехаў туды і далучыўся да ЗСУ. Сужыць у 72-й механізаванай брыгадзе па кантракце. Узнагароджаны медалём «За адвагу».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў