Беларуская эканоміка так і не стала інавацыйнай


Сярод 60 краінаў свету, эканомікі якіх лічацца інавацыйнымі, Беларусі няма. Пры гэтым у сусветны рэйтынг, паводле Bloomberg, уваходзяць усе нашыя суседзі.

Спіс быў абнародаваны Bloomberg напярэдадні Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе, піша thinktanks.by.

Самай інавацыйнай эканомікай свету ў бягучым годзе Bloomberg назваў Паўднёвую Карэю. Першае месца ў рэйтынгу гэтая краіна заняла ўжо ў шосты раз.

На другім месцы апынулася Нямеччына, на трэцім – Фінляндыя. На чацвёра і пятым месцах размясціліся Швейцарыя і Ізраіль.

Суседняя з Беларуссю Польшча заняла 22-ю пазіцыю, Расея – 27-ю, Літва – 37-ю, Латвія – 42-ю, а Украіна – 53- пазіцыю.

У рэйтынгу Bloomberg аналізаваліся дзясяткі крытэраў, паводле сямі паказнікаў, сярод якіх выдаткі на даследаванні і распрацоўкі, вытворчыя магутнасці і канцэнтрацыю высокатэхналагічных кампаніяў, а таксама якасць адукацыі.

Hавiны
Еўразійскі банк развіцця: эканоміка Беларусі замарудзіць рост у 2019-ым
2019.01.09 15:29

СК, belsat.eu

Стужка навінаў