Беларуская чыгунка скасоўвае маршруты Менск-Масква і Берасце-Санкт-Пецярбург


Прэс-цэнтр Беларускай чыгункі абвесціў пра часовую адмену курсіравання цягнікоў па маршруце «Менск – Масква» і «Берасце/Менск – Санкт-Пецярбург».

Рух цягнікоў скасоўваць ад 5 красавіка ў сувязі з рашэннем расейскага боку закрыць мяжу з Беларуссю. Нагадаем, 28 сакавіка ўрад РФ апублікаваў распараджэнне аб часовым абмежаванні руху праз расейска-беларускую дзяржаўную мяжу «у мэтах папярэджання пранікнення на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі новай каронавіруснай інфекцыі».

«Часова адмяняецца курсіраванне наступных цягнікоў: №2/1 Менск – Масква адпраўленнем з Менску з 2020/04/05, з Масквы з 2020/04/06; №52 / 51 Берасце/Менск – Санкт-Пецярбург, адпраўленнем з Берасця з 2020/04/05, з Санкт-Пецярбурга з 2020/04/06. Звяртаем увагу пасажыраў, што 5 красавіка цягнік №52 пройдзе па маршруце Берасце-Віцебск», – гаворыцца ў паведамленні БЧ.

У прэс-рэлізе Беларускай чыгункі адзначаецца, што нявыкарыстаныя праязныя дакументы на адмененыя цягнікі можна будзе вярнуць у білетных касах без збірання дадатковых платаў і збораў. Вяртанне грашовых сродкаў будзе адбывацца на падставе квіткоў. Тэрміны вяртання не абмежаваныя.

«Вяртанне правазных плацяжоў па электронных праязных дакументах ажыццяўляецца праз інтэрнэт-рэсурс, на якім быў набыты праязны дакумент», – адзначаюць у БЧ.

Hавiны
Мінспорта рэкамендуе да 20 красавіка адмяніць спартовыя мерапрыемствы для дзяцей і падлеткаў
2020.04.04 10:24

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў