Беларуская бульба знізіла цэны ва Украіне

Імпарт бульбы з Беларусі, а таксама пачатак уборкі ў асабістых гаспадарках выклікалі зніжэнне коштаў на гэтую культуру ва Украіне ў апошнія дні. Пра гэта паведамілі аналітыкі Eastfruit.

Напрыканцы мінулага тыдня цэны на ўкраінскую бульбу заставаліся самымі высокімі ў рэгіёне. Аднак да канца 26 жніўня кошты ва Украіне сталі ўжо ніжэйшыя, чым у суседняй Польшчы.

Сярод фактараў падзення цэнаў аналітыкі называюць павелічэнне прапановы прадукцыі на рынку і ўборку бульбы насельніцтвам.

«Розніца ў кошце на бульбу ва Украіне і Беларусі на папярэднім тыдні была дастатковай для актывізацыі паставак на ўкраінскі рынак прадукцыі з суседняй краіны, што прывяло да павелічэння прапановы на рынку і пачало падштурхоўваць цэны», – кажуць у «Істфрут».

Акрамя таго, насельніцтва традыцыйна нарыхтоўвае бульбу падчас нацыянальных святаў, што таксама прывяло да рэзкага павелічэння прапановы бульбы на рынку.

Пакупніцкая здольнасць беларусаў у пераліку на «чаркі і скваркі» б’е рэкорд

У сярэднім бульба ў жніўні патаннела на 2 – 2,5 грыўні (16 – 20 беларускіх капеек), што з’яўляецца самым рэзкім падзеннем цэн у гэтым сезоне. Аднак эксперты адзначаюць, што ўзровень цэн на бульбу застаецца вельмі высокім.

Летась у той жа час кошты на яго ва Украіне, Расеі, Беларусі і Польшчы былі практычна аднолькавымі – каля 14-15 амерыканскіх цэнтаў за кг. У цяперашні час такі ўзровень коштаў даступны толькі ў Расейскай Федэрацыі – там бульба прадаецца па цане 16-18 цэнтаў за кг.

Ураджайнасць у гэтым годзе будзе ніжэй, чым у мінулым, у асноўным з-за ўмоў надвор’я.

АК/ВЯ belsat.eu

Hавiны