Беларускага генерала ўзгаднілі на кіраўніка АДКБ


Кандыдатуру кіраўніка Савету бяспекі Беларусі Станіслава Зася ўнеслі на пасаду генеральнага сакратара Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы.

Hавiны
МЗС Арменіі заклікаў Менск не прыспешваць працэс абрання новага генеральнага сакратара АДКБ
2019.03.08 21:25

Пра гэта 22 траўня дамовіліся на пасяджэнні Савету міністраў замежных спраў АДКБ, якое прайшло ў Бішкеку, паведамляе СТВ.

Станіслаў Зась мусіць прыступіць да працы ў студзені. Рашэнне ж пра яго прызначэнне будуць прымаць увосень на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў АДКБ.

Летась Арменія адклікала свайго прадстаўніка Юрыя Хачатурава, які стаў генсекам АДКБ у красавіку 2017-га, у сувязі з крымінальнай справай па справе крывавага разгону апазіцыйнай дэманстрацыі ў 2008 годзе.

ВІДЭА
Лукашэнка супраць Пашыньяна ў АДКБ. Саступка Ерэвану або нулявы варыянт?
2019.05.18 10:10

Пасля гэтага былы прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў па выніках сесіі Савету калектыўнай бяспекі АДКБ заявіў, што наступным пасля Арменіі генеральным сакратаром арганізацыі паводле статуту павінен быць абраны прадстаўнік Беларусі. Адпаведную інфармацыю пазней пацвердзіў і Аляксандр Лукашэнка.

Ерэван, аднак, настойваў на тым, што генеральным сакратаром АДКБ да 2020 года павінен быць прадстаўнік Арменіі.

У склад АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расея і Таджыкістан.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў