Беларускае казацтва – пятая калона Расеі

Калі чалавек адчувае сябе патрыётам, ён павінен адчуваць адказнасць, мяркуе грамадскі актывіст, адзін са стваральнікаў «Белага легіёну» Міраслаў Лазоўскі.

«Цяпер у паветры лунае напружанасць і небяспека. Сітуацыя вакол вонкавай палітыкі Беларусі абвастраецца… Патрыётаў мусіць аб’ядноўваць тое, што на гэтай зямлі не павінна быць вайны. А калі яна прыйшла, зразуменне таго, што чужыя войскі яшчэ нікому добра не рабілі».

Поспех абароны дзяржавы залежыць не толькі ад баяздольнасці пэўных частак, упэўнены актывіст.

«Гэта мусіць быць справа ўсяго народа. Хтосьці ваюе, хтосьці куе перамогу ў тылу. Падрыхтоўка ўсяго грамадства патрэбная. Падвышэнне нацыянальнай свядомасці і патрыятызму. А гэта палягае на развіцці культуры».

На думку Міраслава Лазоўскага, беларускае казацтва – пятая калона Расеі.

«Вайна не пачынаецца першым стрэлам, вайна пачынаецца падрыхтоўкай».

Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».

ДР belsat.eu

Hавiны