Беларуска ўвайшла ў топ спартовых прыгажуняў на конкурсе «Міс свету»


Дзевятнаццацігадовая Анастасія Лаўрынчук, якая прадстаўляе Беларусь на конкурсе прыгажосці «Міс Свету» ўвайшла ў топ -21 прыгажуняў, якія атрымалі тытул «Міс спорт», паведамляе Нацыянальная школа прыгажосці.

Перамогу ў намінацыі «Міс спорт» атрымала дзяўчына з Вірджынскіх выспаў, на другім месцы апынулася Нігерыя, на трэцім – Трынідад і Табага. Беларуска ўвайшла ў топ-32 самых прыгожых і спартовых дзяўчынаў свету.

Анастасія Лаўрынчук.
Фота: vk.com/belarusmodels_by

Цяпер на сайце https://www.missworld.com/#/vote вядзецца інтэрнэт-галасаванне ў намінацыі «Міс глядацкіх сімпатыяў».

Фінал «Міс Свету-2019» адбудзецца 14 снежня.

Hавiны
Беларуска стала віцэ-міс на конкурсе «Міс Свету Plus Size»
2019.11.11 07:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў