Беларусі дазволілі атрымаць са спазненнем апошні транш крэдыту ЕФСР


Тэрмін даступнасці для Беларусі апошняга, сёмага траншу крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця ў памеры $ 200 млн падоўжаны да 30 чэрвеня 2019 года. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.

Hавiны
У атрыманне сёмага траншу крэдыту ЕФСР можа ўмяшацца палітыка
2019.03.29 13:25

«Гэта тэхнічны момант, бо раней перыяд даступнасці сродкаў заканчваўся 31 сакавіка, але да гэтай даты транш не быў вылучаны», – удакладнілі ў ведамстве, перадае БелТА.

Нагадаем, што 29 сакавіка міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч паведаміў, што Беларусь усё ж выканала ўмовы, неабходныя для вылучэння апошняга траншу. Разам з тым заставалася верагоднасць, што з палітычных прычын тэрмін даступнасці крэдыту для Менску не працягнуць.

Hавiны
Крэдыт на выплату крэдытаў. Масква дае $ 600 млн.
2019.04.02 10:12

1 красавіка міністр фінансаў Расеі Антон Сілуанаў заявіў, што Беларусь можа атрымаць сёмы транш да канца месяцу.

Першапачаткова ўсе траншы крэдыту павінны былі быць выбраны да канца 2018 года, але Беларусь своечасова не выканала ўмовы для іх вылучэння.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў