«Беларусбанк» спыніў выдачу крэдытаў на куплю жылля


«Беларусбанк» з 1 траўня спыніў выдачу крэдытаў на куплю жылля. Гэтую інфармацыю belsat.eu пацвердзілі ў кантакт-цэнтры банка.

Выдачу крэдытаў спынілі з 1 траўня. У банку адзначылі, што гэта часовая мера. Але на які тэрмін спынілі выдачу крэдытаў у кантакт-цэнтры распавесці не змаглі. Таксама карэспандэнту belsat.eu не змаглі распавесці, чым выкліканыя такія захады.

Абмежаванні не тычацца крэдытаў на будаўніцтва жылля. У тым ліку долевага будаўніцтва ў межах крэдытнай праграмы «Іпатэка з намі», куды ўключаныя шэраг беларускіх кампаніяў-забудоўнікаў.

Hавiны
«Усе сталі як мінімум доларавымі мільянерамі». Лукашэнка абмяжуе забудоўнікам рэнтабельнасць
2020.01.14 18:26

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў