Беларусаў у Польшчы более. На стала ў суседнюю краіну пераехалі больш за 20 тысячаў

У параўнанні з 2017 годам колькасць нашых суайчыннікаў, якія пераехалі жыць у Польшчу, павялічылася амаль удвая.

Цяпер беларусы – другая паводле велічыні група замежнікаў (пасля ўкраінцаў, якіх каля 187 тысяч) з дакументамі, якія даюць права на доўгатэрміновае перабыванне ў Польшчы.

Як паведамілі belsat.eu ва Упраўленні па справах замежнікаў, большая частка (15 тысячаў) атрымалі сталы від на жыхарства праз польскае паходжанне і карту паляка, уладальнікам якой прасцей атрымаць польскае грамадзянства.

Насельніцтва ў 21 тысячу – гэта Івацэвічы або два Валожыны.

Прыблізна 59 % беларусаў маюць 20–39 гадоў, 23 % – 40–59 гадоў, 14 % маладзейшыя за 20 гадоў.

Большасць беларусаў жыве ў Мазавецкім ваяводстве – 7300 асобаў. На другім месцы – Падляскае, 4500.

Прыведзеныя вышэй лічбы не ўлучаюць асобаў, якія перабываюць у Польшчы на падставе візаў.

Польскія карані цягнуць за мяжу. Карту паляка атрымлівае ўсё больш грамадзянаў Беларусі

ДР belsat.eu

Hавiны