Спыненыя пошукі грамадзяніна Беларусі, які амаль паўгода таму знік у Польшчы. Пра гэта паведамляе Пошукава-ратаўнічы атрад «Анёл».
40-гадовы жыхар Рэчыцы Раман Родзін з’ехаў у Польшчу на заробкі. 26 жніўня 2019 года ён на выездзе з Варшавы каля «McDonaldʼs» чакаў перавозчыка да Берасця. Але да яго так і не сеў.
Пазней яго рэчы знайшлі ды даставілі ў кансулат Беларусі ў Беластоку.
Зараз стала вядома, што мужчына загінуў. Абставіны смерці не паведамляюцца.
МГ belsat.eu