Беларусь заняла 150 месца ў рэйтынгу дэмакратыі. «The Economist» назваў Лукашэнку дыктатарам


Брытанская даследчая арганізацыя «The Economist Intelligence Unit» апублікавала свежы «Індэкс дэмакратыі». У ім Беларусь апынулася на 150 месцы сярод 165 краінаў.

У «Індэксе дэмакратыі» за 2019 год Беларусь заняла 150-е месца. У 2018 годзе мы былі на 137- месцы.

Па суседству з Беларуссю ў рэйтынгу знаходзіцца Бахрэйн і Іран.

У рэгіянальным рэйтынгу сярод 28 усходнееўрапейскіх краінаў Беларусь апынулася на 25-м месцы.

«Беларусь, Азербайджан і чатыры краіны Цэнтральнай Азіі (Казахстан, Таджыкістан, Туркменістан і Узбекістан) па-ранейшаму застаюцца дыктатурамі, большасць кіраўнікоў якіх застаюцца нязменнымі. Мы прагназуем, што практычна нічога не палепшыцца ў гэтых краінах за бліжэйшыя гады, бо няма падставаў, каб з’явілася палітычная апазіцыя ў любой з гэтых краінаў», – адзначаюць аўтары даследавання.

Першыя месцы ў рэйтынгу заняла Нарвегія, Ісландыя і Швецыя.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў