Беларусь забірае тэхналагічную нафту з «Дружбы» для НПЗ


Беларускія НПЗ распачалі адбор тэхналагічнай нафты з нафтаправода «Дружба». Сыравіна паступае на заводы ў Наваполацку і Мазыры. Гэта пакуль не адлюстравалася на транзіце нафты з Расеі, паведамляе interfax.

«Нас пра гэта праінфармавалі нашы беларускія партнёры. На транзіце праз Беларусь гэта пакуль ніяк не адлюстравалася», – сказаў дарадца прэзідэнта «Транснефть», прэс-сакратар Ігар Дзёмін.

«Белнафтахім» раней паведаміў, што канцэрн вядзе адбор тэхналагічнай нафты для НПЗ з нафтаправоду «Дружба».

«Ва ўмовах адсутнасці ранейшых аб’ёмаў нафты для беларускіх НПЗ, неабходнасці аптымізацыі магчымасцяў і рэсурсаў паставак мы выкарыстоўваем тэхналагічную нафту. Гэта наша нафта, яна знаходзіцца ў нашых трубах на нашай тэрыторыі», – сказаў прадстаўнік канцэрна.

 

З 1 студзеня Расея спыніла пастаўкі нафты, пасля чаго Беларусь адмовілася ад экспарту нафтапрадуктаў, каб забяспечыць унутраныя патрэбы. Аляксандр Лукашэнка загадаў урадоўцам распачаць пошук паставак нафты з іншых краінаў.

З расейскіх кампаній пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі для сябе пагадзілася толькі «Сафмар», якая належыць Міхаілу Гуцэрыеву – сябру Лукашэнкі. Пакуль гаворка ідзе ўсяго пра 30 тысяч тонаў.

Hавiны
«Нафтан» распачаў пераапрацаванне нарвежскай нафты
2020.01.28 08:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў