Беларусь – у топ-5 краінаў Еўропы паводле прыросту інфікаваных каронавірусам


Беларусь увайшла ў пяцёрку краінаў Еўропы, дзе зарэгістравалі найбольшую сукупную колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 за апошнія 14 дзён. Пра гэта паведаміў кіраўнік Еўрапейскага бюро САЗ Ганс Клюге.

Самая вялікая колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 за апошнія два тыдні зарэгістраваная ў Беларусі, Расеі, Вялікай Брытаніі, Турцыі ды Італіі.

Агулам у 53-х еўрапейскіх краінах, дзе пражываюць 900 млн чалавек, пацверджана больш за 2 млн выпадкаў COVID-19, больш за 175 тыс. чалавек памерлі.

Hавiны
«Працаўнікі БелАЭС разносяць вірус па дамах». Шпіталізаваныя некалькі чалавек з Лынтупаў
2020.05.28 14:03

94% з памерлых – гэта людзі старэйшыя за 60 гадоў, у 59% выпадкаў – мужчыны. 97% усіх смерцяў былі сярод тых, у каго было хоць бы адно асноўнае захворванне. Галоўнай спадарожнай паталогіяй былі сардэчна-сасудзістыя захворванні.

Паводле Клюге, на Еўропу прыпадае 38 % усіх выпадкаў інфікавання і каля 50 % смяротных зыходаў у свеце.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў