Беларускія НПЗ у ліпені закупяць у расейскіх кампаніяў 1,58 млн тонаў нафты, паведамляе «Интерфакс-Запад».
Як паведаміў прэс-сакратар канцэрну «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка, 1,495 млн тон паставяць па сістэме магістральных нафтаправодаў і 85 тыс. тон – па чыгунцы.
Астатнія патрэбы плануецца закрыць праз танкерныя пастаўкі. Зараз ідзе праца па аб’ёмах і пастаўшчыкам.
Напрыканцы 2019 года Менск не змог заключыць нафтавыя кантракты з асноўнымі расейскімі кампаніямі-пастаўнікамі. Дамовіцца з расейцамі атрымалася толькі ў красавіку на фоне агульнасусветнага падзення цэнаў на нафту.
Нафтапрадукты – адна з асноўных крыніцаў беларускага экспарту.
МГ belsat.eu